Карпаратыўны сайт для вытворцы сокаў і нектараў OASIS

Кліент

Кампанія OASIS – сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства па выпуску натуральных сокаў, нектараў, дзіцячага харчавання, піва і пітной вады (Беларусь).

Задачы

Стварыць сучасны, інфарматыўны і зручны для спажыўцоў сайт. Забяспечыць аператыўную зваротную сувязь з кампаніяй.

Працы

Аналіз і праектаванне, распрацоўка інфаграфікі, дызайн, вёрстка, праграмаванне.

РАШЭННЕ

У першую чаргу мы распрацавалі дызайн-канцэпцыю сайта, якую ўмоўна назвалі «Свет-Аазіс». У ёй аб’яднаны эмоцыі і ўражанні, якія нясуць брэнды OASIS.
Стартавая старонка сайта вырашае іміджавую задачу і прадстаўляе асноўныя кірункі дзейнасці кампаніі. Кожная літара лагатыпа злучана са сваім кірункам дзейнасці і сімвалічна адлюстроўвае яго пры дапамозе ўнікальнай падкладкі.
Таксама на стартавай прадугледжана альтэрнатыўнае простае меню з навігацыяй па ўсіх раздзелах.
Тэматычныя старонкі («Пра кампанію»«Вытворчасць»), інфаграфіка «Тэхналогія вытворчасці піва» і скразны блок «Сакрэты вытворчасці» наглядна паказваюць вытворчы працэс OASIS і распавядаюць пра акцыі і навіны кампаніі.
Па кліку на скразны блок «Мы вас чуем» карыстальнік трапляе ў раздзел «Пытанне-адказ», дзе можа адправіць сваё паведамленне работнікам кампаніі.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

аналіз і праектаванне Саша Смародскі

канцэпцыя дызайну Ілья Доўнар

дызайн Алег Лабунскі

дызайн, інфаграфіка Надзя Макеева

тэхнічны дырэктар Жэня Голубеў

крэатыўны дырэктар Саша Цеплякоў

менеджар Насця Назарава