Карпаратыўны сайт Vizor Interactive

Кліент

Vizor Interactive (Вайзор Інтэрактыў) – вядучы беларускі распрацоўшчык і выдавец шматкарыстальніцкіх гульняў для браўзераў, сацыяльных сетак і мабільных платформ.

Задачы

Распрацаваць карпаратыўны сайт кампаніі. Прадставіць працы кампаніі патэнцыйным заказчыкам, партнёрам і супрацоўнікам.

Працы

Праектаванне, дызайн, вёрстка і праграмаванне сайта.

Запуск праекта

Лістапад 2014.

Рашэнне

Шматкарыстальніцкія гульні «Зомбі-ферма», «Кландайк», «Вернасць: Рыцары і Прынцэсы» і іншыя збіраюць мільёны фанатаў па ўсім свеце. Нам трэба было распавесці геймерам пра кампанію, дзякуючы якой гэтыя гульні з'явіліся на свет.
Сайт, у першую чаргу, прысвечаны праектам і падзеям з жыцця кампаніі. Рэсурс перадае філасофію Vizor «Мы заўсёды адкрыты для цікавых ідэй і свежых поглядаў».
Мы выкарыстоўвалі блокавую структуру, каб расставіць прыярытэты па вывадзе інфармацыі на сайце. Працы – на першае месца! На інфармацыйных старонках гульняў выкарыстаны розныя фарматы медыя: тэкст, выявы, відэа. Апісанні гульняў завяршаюцца запрашэннем працягнуць зносіны з кампаніяй у сацыяльных сетках, карпаратыўныя старонкі ў якіх Vizor актыўна падтрымлівае.
Дызайн сайта падкрэслівае вобраз яркай і крэатыўнай кампаніі, вобраз, які натхняе і выказвае базавыя каштоўнасці Vizor: творчасць, развіццё, адданасць якасці гульняў.
Сайт выкананы з улікам актуальных тэндэнцый: у ім выкарыстаны flat-дызайн, рухомы фон блокаў, мінімалізм у навігацыі. Такая канцэпцыя дазволіла паказаць разнастайнасць праектаў Vizor і, адначасова, падкрэсліць індывідуальнасць кожнага з іх.

Рабочая група

праектаванне Саша Смародскі

дызайн Алег Лабунскі

ілюстрацыі Надзя Макеева

арт-дырэктар Захар Шлімакоў

вёрстка Саша Шынкевіч

праграмаванне Саша Дыеспераў

тэхнічны дырэктар Саша Якаўлеў

кліент-менеджар Таня Рагоўская