«Галасуй за свой каток!» 2015

Кліент

Beiersdorf (брэнд NIVEA).

Задача

Распрацаваць прома-пляцоўку для сацыяльнай акцыi брэнда, забяспечыць тэхналагiчную падтрымку акцыi ў iнтэрнэце.

Работы

Адаптацыя графічных матэрыялаў, праграміраванне, капiрайтынг, мадэрацыя, работа з галасаваннем, настройка аналiтыкi.

Рашэнне

У ліпені 2015 NIVEA ў другі раз запусціла сацыяльную праграму «Галасуй за свой каток!». Праграма прадугледжвала рашэнне праблемы, з якой сутыкаюцца жыхары многіх расійскіх гарадоў, – пакінутыя дваровыя каткi, непрыдатныя для катання зімой. Мы распрацавалі прома-сайт праграмы, які складаецца з двух асноўных раздзелаў: для тых, хто жадае падаць заяўку на ўдзел у праграме, і тых, хто хоча прагаласаваць за яе. Дадаткова на сайце была размешчана інфармацыя аб праграме «Галасуй за свой каток-2014» і яе пераможцах.
Каб стаць удзельнікам праграмы, карыстальнікі коратка паведамлялi аб сваім дваровым катку і аб тым, чаму менавіта ён павінен быць адноўлены. Усе заяўкі праходзілі абавязковую мадэрацыю. За апублікаваныя заяўкі прапанавалася галасаваць з дапамогай сацыяльных сетак Facebook, ВКонтакте і Аднакласнікі. Па выніках галасавання, найбольш актыўнымі апынуліся карыстальнікі ВКонтакте, на долю якіх прыйшлося 88,5% галасоў.
Усяго ў праграме «Галасуй за свой каток!» узялі ўдзел больш за 80 расійскіх гарадоў. NIVEA атрымала дзясяткі кранальных гісторый, тысячы карыстальнікаў паўдзельнічалі ў галасаванні. Каб перамагчы, яны заклікалі падтрымліваць свой каток у гіпермаркетах, стваралі групы ў сацыяльных сетках, падключалі блогераў, сяброў і суседзяў. На жаль, не абышлося без накрутак. У фінале акцыі ўсе галасы, сабраныя з дапамогай праграмных сродкаў, былі выдаленыя, каб пераможцамі праграмы сталі самыя сумленныя ўдзельнікі і тыя гарады, дзе каток патрэбны больш за ўсё.
Прома-акцыя працягвалася 3 месяцы (чэрвень-верасень 2015 года).
«Хочам падзякаваць агенцтву Red Graphic за працу і хуткую рэакцыю па ўсіх пытаннях. На наш погляд, усё прайшло добра: мы атрымалі дастатковую колькасць заявак і галасоў у адпаведнасці з нашымі прагнозамі, улічваючы той факт, што галасаванне праходзіла ў летні час. Негатыўных водгукаў ні наўпрост, ні праз групу ВК да нас не паступала», – пракаментаваў нашу працу Арцём Лёлікаў, NIVEA.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

дызайн Надзя Макеева

праграміраванне Дзіма Страпко

тэхнiчны дырэктар Саша Якаўлеў

налада сістэмы аналітыкі Каця Нявінская

кліент-менеджар Таня Нарэйка

ВЫНІКІ

105

заявак

85

гарадоў

81 289

галасоў

194 303

карыстальнікаў

36%

зваротаў

02:37

сярэдні час на прома-сайце