HR-кампанія «Ці патрапіш ты ў топ?»

Кліент

Wargaming, адзін з найбуйнейшых сусветных выдаўцоў і распрацоўшчыкаў на рынку free-to-play MMO.

Мэтавая аудыторыя

Мужчыны, 30 – 35 гадоў, з сярэднім прыбыткам, якія працуюць у IT-сферы.

Задача

Распрацаваць крэатыўную ідэю і ўсе неабходныя матэрыялы для рэкламнай кампаніі кліента.

Мэты

Прыцягнуць увагу мэтавай аўдыторыі да HR-кампаніі па пошуку супрацоўнікаў на пазіцыю праект-менеджар; пазнаёміць зацікаўленых прадстаўнікоў аўдыторыі з параметрамі вакансіі і патрабаваннямі да кандыдатаў; сабраць кантактныя звесткі патэнцыйных супрацоўнікаў.

Працы

Распрацоўка крэатыўнай канцэпцыі, дызайн, флэш-анімацыя, вёрстка, праграмаванне.

РАШЭННЕ

Мужчыны 30 35 гадоў, якія працуюць у сферы IT, – адна з самых складаных аўдыторый. У гэтага сегмента карыстальнікаў вялікі досвед камунікацыі ў digital, і як следства – прафесійна наладжаныя рэкламныя фільтры. У большасці выпадкаў гэтыя людзі не зважаюць на маркетынгавыя паведамленні. Каб патрапіць у іх поле зроку, неабходна «цяжкая артылерыя». А ў нашым распараджэнні былі толькі банеры і прома-сайт. І крэатыў.
Мы распрацавалі канцэпцыю «Ці патрапіш ты ў топ?». Камунікацыя з карыстальнікам пачыналася з банера. Ён дазваляў спашукальніку ацаніць свае прафесійныя навыкі, адказваючы на адно з трох пытанняў: «Якую нагрузку вытрымлівае твой сайт?», «Колькі праектаў ты можаш весці адначасова?» і «Колькі рэлізаў у год можаш выпускаць?». Для адказу неабходна было перасунуць «бегунок» на шкале на патрэбную пазіцыю.
У залежнасці ад адказу карыстальнік трапляў на адну з трох старонак прома-сайта, на якой выконваў мэтавае дзеянне – знаёміўся з поўным тэкстам вакансіі і, у выпадку праходжання тэста, пакідаў свае кантактныя звесткі.
Банеры HR-кампаніі размяшчаліся на парталах з найбольшай канцэнтрацыяй мэтавай аўдыторыі.

ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА

крэатыўны дырэктар Саша Цеплякоў

дызайнер Алег Лабунскі

арт-дырэктар Захар Шлімакоў

вёрстка Ваня Пасечны

флэш-анімацыя Паша Бялінскі

тэхнічны дырэктар Алег Губін

кліент-менеджар Іра Мендэль