Мы скончылі працу над
сайтам АДАНІ, кампаніі, якае працуе на сусветным рынку высокатэхналагічных прарыўных інавацый. Навукова-вытворчае прадпрыемства АДАНІ было створана больш за 20 гадоў таму спецыялістам у вобласці прыкладной ядзернай фізікі, доктарам тэхнічных навук Уладзімірам Лінёвым. Сёння спецыялісты кампаніі распрацоўваюць рашэнні і прадукты, якія павышаюць якасць жыцця і звязаны са здароўем чалавека, бяспечнасцю грамадства і абаронай навакольнага асяроддзя.
На сайце прадстаўлены ўсе віды дзейнасці кампаніі: вытворчасць медыцынскай рэнтгенадыягнастычнай тэхнікі, рэнтгенаўскага інспекцыйна-агляднага абсталявання, сістэм неразбуральнага кантролю і аналітычных прылад. Падрабязнае апісанне работ даступна ў адпаведных раздзелах: «
Медыцына», «
Бяспека» і «
Аналітыка».
Праект запушчаны ў красавіку 2015 года.