У нашу каманду мы бяром людзей, якія, гэтак жа, як і мы, хочуць рабіць самыя эфектныя і эфектыўныя кампаніі і праекты для нашых вельмі патрабавальных кліентаў.
Мы з задавальненнем паглядзім ваша партфоліа – дасылайце! Цяпер нам асабліва цікавыя:
Нам патрэбны акаўнт-менеджэр
Поўная занятасць, поўны дзень
Абавязкі:
Патрабаванні:
Умовы:
Гордая, кампактная, маладая каманда шукае чалавека, апантанага карыснымі, разумнымі, прыгожымі digital-праектамі.
Мы. 24 гады, 18 гадоў у digital, кліенты — лідары рынку ці заўтра імі стануць, мы дапаможам.
Вы. Ведаеце PHP/HTML/CSS/JS/MySQL. Стварылі дзясяткі складаных сайтаў, прома-сайтаў, праграм. Можаце наладжваць серверы, хостынг, дамены, вэб-аналітыку. Умееце чытаць, пісаць і гаварыць па-англійску.
У RedGraphic вам трэба будзе разумець і прымаць мэту праекта, аддзяляць збожжа ад пустазелля, збіраць каманду і арганізоўваць яе працу. Задаваць стандарты і дзяліцца ведамі. Трываць цяжар зносін з творчым калектывам, спатрэбіцца вялікае сэрца.
Мы шукаем чалавека, які здольны ўсё ўпарадкоўваць і сістэматызаваць, асабліва, калі гаворка ідзе пра сайт. Ён пракладвае шляхі, па якіх будзе зручна хадзіць карыстальнікам. Стварае стратэгіі рашэння бізнес-задач кліента. Ён называе сябе архітэктарам вопыта.
Працоўныя інструкцыі:
Патрабаванні:
вопыт працы не менш за 2 гады, уменне абгрунтавана і дакладна выказваць свае думкі ў пісьмовай форме, граматная беларуская альбо руская мова, веданне тэхнічнай ангельскай мовы на ўзроўні не ніжэй за Intermediate. Будзе добра, калі вы валодаеце інструментамі вэб-аналітыкі.
Што мы прапаноўваем?
Для запрашэння ў госці дашліце нам ліст з расповедам пра сябе і свае праекты. Дадайце да ліста ўсё, чым вы можаце пахваліцца: мы будзем ганарыцца вашымі праектамi разам.
Шукаем стваральніка лічбавага сусвету, гуру праграмавання і майстра адміністравання.
У нас: буйныя кліенты міжнароднага ўзроўня. Нестандартныя задачы. Разнастайныя дызайнерскія праекты. Выдатны офіс з бадзёрымі калегамі.
У вас: агіда да аднолькавасці і руціны. Жаданне быць лепшым у вашай галіне. Паталагічны перфекціянізм.
Дадзім вам шмат праектаў, сярод якіх ёсць складаныя, вельмі складаныя і вельмі-вельмі складаныя. Чым больш складаныя праекты вы можаце рэалізаваць, тым больш каштоўны вы для нас. Вы будзеце весці праект ад старта да фініша, у камандзе з вэб-аналітыкам, вэб-тэхнолагам, дызайнерам і менеджэрам. Мы любім працаваць хутка: у год вы будзеце рэалізаваць больш за 20 разнастайных па тэматыцы і складанасці праектаў. Вы зможаце паляпшаць сваю кваліфікацыю як на ўнутраных семінарах, так і на канферэнцыях і вэбінарах.
Мы прапануем: зарплату па выніках суразмоўя: чым багацейшы ў вас вопыт і больш складаныя вашыя працы, тым больш зарплата. Стартавая зарплата – ад 1.500 у.а.
Чаго мы чакаем ад вас?
Калі ласка, прыводзьце прыклады выкананых прац у сваім рэзюмэ!
Шукаем дырэктара па новым бізнесе ў мінскі офіс.
Дырэктар па новым бізнесе адказвае за прыцягненне кліентаў у агенцтва. Разам з камандай разумее маркетынгавыя і бізнес-мэты кліента, знаходзіць яго боль, разумее ўзровень складанасці задач, прапануе крыштальна празрыстыя, лагічныя (нават у сваім вар’яцтве) стратэгіі, падрыхтоўвае прэзентацыі і прапановы, заключае кантракты. Уважлівы да таго, наколькі кліент шчаслівы ад вынікаў працы.
Нам патрэбен адкрыты, кантактны, прафесійны чалавек з граматнай мовай, свабоднай англійскай мовай, вопытам працы ў digital. Лёгкі на пад’ём, таму што будзе многа паездак.
З прафесійнага ў нас ёсць: 24 гады вопыту і працы для самых крутых брэндаў у партфоліа. З бытавога: офіс на Нямізе, дахі старога горада, сонца па раніцах, музыка па вечарах.
Умовы кампенсацыі (аклад + прэміі) абмяркуем за кавай.
Вы нестандартна мысліце. У вашым партфоліо яшчэ не так багата праектаў, але вы ганарыцеся кожным з іх. Альбо наадварот – ужо зараз вы ведаеце, як іх палепшыць. Вы марыце аб тым, каб заваяваць увесь свет: так чаму б не распачаць вось з гэтага канкрэтнага сайта? Вы абралі гэтую прафесію, таму што яна дазваляе вам глядзець у глыбіню. Так, вы здольныя слухаць, спрабаваць і пастаянна вучыцца. Мы шукаем сабе ў каманду менавіта такога Junior PHP-праграміста.
Што мы прапануем:
Чаго мы чакаем ад вас?
Дызайнер павінен разумець брыф, задаваць пытанні, брацца за працу ў момант, калі яму зразумела, што рабіць. Умець генераваць ідэі і ўвасабляць іх у інтэрактыўных прадуктах: будзе гэта прэзентацыя на сайце ці мабільныя сэрвісы.
Каго мы шукаем?
Выкшталцонага вэб-дызайнера, які здатны на стварэнне графічных канцэпцый рэкламных кампаній у інтэрнэце. Ён робіць макеты сайтаў, гульняў, сэрвісаў і аплікацыяў.
Мы гатовы прапанаваць працу над праектамі для вельмі правільных міжнародных і лакальных кліентаў. Нахабныя і складаныя задачы. Крутых суседзяў-дызайнераў. Разумных менеджэраў. Вялікі iMac. Планшэт. Прыгожае крэсла. Любоў.
Што трэба зрабіць, каб патрапіць да нас?
Даслаць спасылку на партфоліа.