Перад нашым кліентам стаяла маркетынгавая задача – заваяваць сваю нішу ў сегменце «якасная паста з цвёрдых гатункаў пшаніцы», выкарыстоўваючы рэпутацыю і вядомасць брэнда Borges, дасягнутую на рынку аліўкавага масла.
Мы распрацавалі 4 крэатыўныя канцэпцыі Key Visuals Borges, якія перадаюць ключавую ідэю пазіцыянавання гандлёвай маркі: «Borges – гэта брэнд-эксперт у галіне міжземнаморскай кухні, які прапануе спажыўцу найлепшае з гэтай кухні». Выбар кліента выпаў на канцэпцыю «У аснове смачных рэцэптаў».
Пры яе распрацоўцы мы зрабілі акцэнт на сітуацыю спажывання пасты і паказалі, што гэты прадукт выкарыстоўваецца для гатавання многіх вельмі смачных і карысных страў міжземнаморскай кухні. Такі падыход дазволіў візуалізаваць экспертнасць брэнда ў галіне кулінарыі, а таксама падкрэсліць італьянскае паходжанне самога прадукту. Крэатыўную канцэпцыю падтрымаў і слоган – «Borges. Аснова смачных страў», – які камунікаваў высокую якасць пасты Borges.
Пасля зацверджання крэатыўнай канцэпцыі мы падрыхтавалі графічны макет Key Visuals і правялі фотасесію. «На здымках мы старанна працавалі над кампазіцыяй, размяшчаючы прадукты ў кадры ў адпаведнасці з задумай фуд-дызайнера. Так, як гэта было задумана ў макеце. Доўга працавалі... А потым вельмі смачна ўсе елі», – распавядае праект-менеджар Марына Бірукова.
Мы падрыхтавалі пакрокавае апісанне і ілюстрацыі рэцэптаў для сайта Borges (Расія) і ўсе дадатковыя рэкламныя матэрыялы: банеры і макеты для прэсы.